Міхась Цыбульскі — дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат мастацтвазнаўства, сябра Беларускага саюза мастакоў. Даследуе праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва, паэтыку і стылістыку беларускага жывапісу ХХ стагоддзя і сучаснага перыяду. Аўтар і суаўтар шматлікіх выданняў і артыкулаў. Жыве ў Віцебску.