Галіна Якаўлева (нар. у 1954 г. у Віцебску) — гісторык. Скончыла ў 1978 г. гістарычны факультэт БДУ. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Працуе на кафедры ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.