Наталля Пачобут скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, аспірантуру пры ім па спецыяльнасці «айчынная гісторыя». Працавала вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. З 2012 г. — метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Аўтар даследаванняў па археалогіі, гісторыі археалогіі і музеязнаўстве Беларусі.