Пётр Ціхарацкі — польскі гісторык, габілітаваны доктар, прафесар аддзела гісторыі Польшчы і ўсеагульнай гісторыі ХІХ і ХХ стст. гістарычнага інстытута Варшаўскага ўніверсітэта. Асноўная сфера навуковых інтарэсаў — гісторыя Польшчы першай паловы ХХ ст. Аўтар трох навуковых манаграфій, апошняя з якіх, «Droga ku anatemie. Wacław Kostek-Biernacki (1884—1957)» («Шлях да анафемы. Вацлаў Костэк-Бярнацкі (1884—1957)»), выйшла ў Варшаве ў 2009 г.