Эва Клекат — антраполаг і перакладчык, ад’юнкт у Інстытуце этналогіі і культурнай антрапалогіі Варшаўскага ўніверсітэта і выкладчык антрапалогіі ў навучальнай установе «School of Form» у Познані. Займаецца антрапалогіяй мастацтва, асабліва пытаннямі грамадска падзяляльнага патэнцыялу мастацтва (кіч), сацыяльным канструяваннем народнага і прымітыўнага мастацтва, помнікаў спадчыны і матэрыяльнасцю рэчаў, прызнаваных за мастацтва. У апошні час публікавалася ў часопісах «Konteksty», «Etnografia Nowa», «Ethnologie Francaise», «International Journal of Heritage Studies», аўтарка шматлікіх перакладаў прац у галінах антрапалогіі, сацыяльных навук і гісторыі культуры.