Эрык Якуб Грох (Erik Jakub Groch), нар. у 1957 г. у Кошыцах. Да Аксамітнай рэвалюцыі быў актыўным удзельнікам кошыцкага андэграўнду; у 1992 г., маючы досьвед самвыдатаўскай дзейнасьці, заснаваў уласнае выдавецтва, у якім дагэтуль друкуе пераважна перакладную літаратуру філязофскага і тэасофскага гучаньня. Аўтар дзясятка паэтычных зборнікаў, у тым ліку для дзяцей і моладзі, ляўрэат прэміі Івана Краска (1989) за найлепшую дэбютную кнігу году.