Міхал Гворэцкі (Michal Hvorecký) нарадзіўся пры самым канцы 1976 г. у Браціславе. Вывучаў эстэтыку ва ўнівэрсытэце ў Нітры, пэўны час правёў у ЗША, Бэльгіі, Нямеччыне і Аўстрыі ў рамках розных стыпэндыйных праграмаў. Як пісьменьнік гучна заявіў пра сябе ўжо сваім дэбютам «Вострае пачуцьцё чысьціні» (Silný pocit čistoty, 1998). На сёньняшні дзень ён аўтар сямі празаічных кніг, некаторыя зь іх перакладзеныя на шэраг замежных моваў і ўганараваныя літаратурнымі прэміямі. Інсцэнізацыя раману «Плюш» (Plyš, 2005) і п’еса «Славацкі інстытут, адна камэдыя» (Slovenský inštitút, jedna komédia, 2009) ставіліся на сцэнах тэатраў Славакіі, Чэхіі, Нямеччыны і Аўстрыі. За свае публіцыстычныя артыкулы ў 2009 г. атрымаў у Бэрліне Міжнародную журналісцкую прэмію

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1