Ірэна Брэжна (Irena Brežná) — швайцарска-славацкая пісьменьніца і журналістка, актывістка грамадзкіх і жаночых рухаў, нарадзілася ў 1950 г. у Браціславе, дзяцінства правяла ў Трэнчыне, а ў 1968-м разам з бацькамі эмігравала ў швайцарскі Базэль, дзе жыве дасёньня. У мазаічным, шмат у чым аўтабіяграфічным, рамане «Найлепшы з усіх сьветаў» пісьменьніца аднаўляе грамадзкую атмасфэру Славаччыны 50-х гадоў і фантазійны час дзяцінства, поўны вялікіх пачуцьцяў і ўчынкаў