Марэк Вадас (Marek Vadas, нар. у 1971 г. у Кошыцах) найбольшую інсьпірацыю да пісаньня кніг чэрпае са сваіх вандровак у экватарыяльную Афрыку. Ягоныя «Казкі з чорнай Афрыкі» (2004) былі прызнаныя ў Славакіі найлепшай дзіцячай кнігай году, а за зборнік аповедаў «Знахар» (2006) пісьменьнік атрымаў прэстыжную прэмію «Anasoft Litera». З Эманам Эрдэлі падрыхтаваў да друку кнігу «Славакія — пярліна джунгляў».