Нора Ружычкава (Nóra Ružičková) нарадзілася ў 1977 г. у Браціславе. Вывучала маляваньне і графіку ва Ўнівэрсытэце Комэнскага і ў Вышэйшай школе выяўленчага мастацтва. Выдала чатыры зборнікі вершаў. Паводле крытыка Яраслава Шранка, вершы Ружычкавай уяўляюць сабой занатоўкі разьвярэджанага жаночага нутра, якое на мяжы шчырасьці і дазволенасьці ў сталым неспакоі сутыкаецца з балючым жыцьцёвым досьведам.