Юрай Маруш’як (Juraj Marušiak, 1970) — палітоляг і гісторык, вывучае гісторыю Славакіі ХХ ст. і ўзаемасувязі Славакіі з суседнімі краінамі. З 1996 г. працуе ў Інстытуце палітычных навук САН. Старшыня Асацыяцыі Сярэдняй і Ўсходняй Эўропы. У 2001 г. апублікаваў манаграфію «Славацкая літаратура і ўлада ў 2-й палове 50-х гадоў», суўкладальнік зборніку «Славакія і рэжым нармалізацыі» (2003). Ягоны артыкул «У паўценю дзьвюх таталітарных сыстэмаў» друкаваўся па-беларуску ў зборніку «Славацкая надзея» (2006).