Юры Бохан - гісторык і археоляг, доктар гістарычных навук. Працуе загадчыкам катэдры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту. Даследуе пытаньні ўрбаністычнага развіцьця Вялікага Княства Літоўскага ў XV - XVIII стст., узбраеньня і арганізацыі войска ВКЛ у XIV - XVI стст., побыту арыстакратыі ВКЛ у XV - XVI стст.