Свэн Экдаль (нар. у 1935 г.) - швэдзкі гісторык, які з 1979 г. жыве ў Нямеччыне. У 1979 - 1999 гг. быў навуковым супрацоўнікам Таемнага дзяржаўнага архіву прускай культурнай спадчыны ў Бэрліне. З 2002 г. - прафэсар Польска-скандынаўскага навукова-даследчага інстытуту ў Капенгагене. Ганаровы доктар Віленскага ўніверсітэту, замежны член Літоўскай Акадэміі навук. Аўтар больш як сотні навуковых публікацыяў, большасьць зь якіх датычыць гісторыі Прусіі, Польшчы, Літвы, Швэцыі і Лівоніі ў канцы Сярэднявечча. Асноўная сфэра зацікаўленасьці - Грунвальдзкая бітва.