Яўхім Карскі (1861—1931) — філёляг-славіст, заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, палеограф, фальклярыст, пэдагог. Акадэмік Расейскай Акадэміі навук (1916), правадзейны член Інстытуту беларускай культуры (1922), Чэскай Акадэміі навук (1929). Працаваў у Варшаўскім, Растоўскім-на-Доне, Петраградзкім унівэрсытэтах. У 1905—1917 гг. рэдактар часопісу «Русский филологический вестник». З 1917 г. у Менску, у 1918 г. прафэсар Менскага пэдагагічнага інстытуту. Дэлегат і ганаровы старшыня Ўсебеларускага зьезду 1917 г. Старшыня арганізацыйнага камітэту па адкрыцьці БДУ. Аўтар трохтомнай працы «Беларусы» (выпуск 1—7, 1903—1922). З 1920 г. жыў і працаваў у Петраградзе.

(Фота: wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2