Пётар Бузук (1891—1937) — беларускі мовазнавец, пэдагог. Скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Адэскага ўнівэрсытэту (1916), з 1920 г. дацэнт гэтага ўнівэрсытэту. Доктар філялягічных навук (1924), прафэсар (1925). У 1925 г. пераехаў у Менск, чытаў лекцыі ў БДУ. У 1926—1930 гг. загадваў дыялекталягічнай камісіяй Інбелкульту. Аўтар манаграфіі «Спроба лінгвістычнае геаграфіі Беларусі» (1928). Удзельнік І міжнароднага зьезду славістаў (Прага, 1929), быў абраны ў лінгвагеаграфічную камісію. З 1931 г. — дырэктар Інстытуту мовазнаўства Беларускай Акадэміі навук і загадчык катэдры мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага вышэйшага пэдагагічнага інстытуту. У 1934 г. рэпрэсаваны, высылку адбываў у Волагдзе. У 1937 г. арыштаваны паўторна, расстраляны 7 сьнежня 1938 г. Канчаткова рэабілітаваны ў 1988 г.