Мікалай Касьпяровіч (1900—1937) — краязнавец, лексыкограф, мастацтвазнавец і літаратуразнавец. Скончыў Менскі інстытут народнай асьветы (1921). З 1921 г. інструктар Наркамасьветы БССР, з 1922 — інспэктар Слуцкага, з 1924 — Віцебскага аддзелаў народнай асьветы. З 1926 г. навуковы сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце, сакратар краязнаўчага часопісу «Наш край». Выдаў «Беларуска-расійскі слоўнічак» (1925), «Віцебскі краёвы слоўнік» (1927) і «Слоўнічак уласных найменьняў» (1927).