Язэп (Іосіф) Воўк-Левановіч (1891—1943) — беларускі мовазнавец. Выпускнік Петраградзкага ўнівэрсытэту (1923). З 1924 г. працаваў у БДУ, а з 1927 г. — адначасова ў Інбелкульце навуковым сакратаром Камісіі па ўкладаньні гістарычнага слоўніка беларускай мовы. Аўтар прац «Гістарычнае вывучэньне беларускай мовы ў славянскай філялёгіі» (1925), «Мова выданьняў Францішка Скарыны» (1926), «Лекцыі па гісторыі беларускай мовы» (1927), «Аб прынцыпах і мэтадах укладаньня гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (1929) і інш. Крытык некаторых аспэктаў разьвіцьця беларускай літаратурнай мовы ў тым выглядзе, у якім яна бытавала ў 1920-я гг. 16 сьнежня 1929 г. выступіў у Беларускай Акадэміі навук з дакладам «Пра некаторыя важнейшыя недахопы беларускай літаратурнай мовы», які быў неадназначна ўспрыняты калегамі-лінгвістамі (даклад гл. на сс. 353—379 гэтага нумару). У 1930 г. пакінуў Беларусь, працаваў загадчыкам катэдры агульнага мовазнаўства ў Саратаўскім унівэрсытэце, са жніўня 1934 г. — у Арэнбурскім пэдагагічным інстытуце. У 1937 г. быў арыштаваны, прыгавораны да папраўча-працоўных лягераў. Дата сьмерці ўстаноўлена прыблізна. Рэабілітаваны пасьмяротна ў 1958 г.

(Фота: tut.by)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2