Васіль Самцэвіч (1889—1973) — мовазнавец, пэдагог, краязнавец. Скончыў Маладэчанскую настаўніцкую сэмінарыю (1908) і Віцебскі настаўніцкі інстытут (1915). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Лагойскай сямігадовай школе, з кастрычніка 1923 г. працаваў на розных пасадах у Барысаве. Кіраваў акруговай мэтадычнай камісіяй, часта выступаў у друку з артыкуламі аб арганізацыі навучальнай і выхаваўчай работы ў школах. Першы старшыня праўленьня акруговага таварыства краязнаўства. З канца 1928 г. — у Інбелкульце (у Акадэміі навук) на пасадзе загадчыка школьнага аддзелу, з 1930 г. — навуковы сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства. З 1933 г. зноў у Барысаве, выкладчык беларускай мовы і літаратуры. Пасьля вайны — загадчык Барысаўскага гарадзкога аддзелу народнай асьветы. Заслужаны настаўнік БССР (1945), узнагароджаны ордэнам, мэдалямі. З 1948 г. — завуч, а з 1951 г. — дырэктар Новабарысаўскай сярэдняй школы № 6. Выйшаў на пэнсію ў 1957 г.

(Фота: borisovcity.blogspot.com)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1