Язэп Троська (сапраўднае прозьвішча Дудзюк; 1893, в. Лаша Гарадзенскага павету, паводле інш. зьвестак — Менск), гісторык, краязнавец, пэдагог. Скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут (1915), Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1929), вучыўся ў Варонескім сельскагаспадарчым інстытуце (1918—1920), БДУ (1926—1927). У 1925—1926 рэдактар час. «Асьвета». Выступаў у друку з артыкуламі па пытаньнях адукацыі, гісторыі, краязнаўства, мовазнаўства, сельскай гаспадаркі, палітыкі беларусізацыі (газ. «Савецкая Беларусь», «Магілёўскі селянін», час. «Наш край» і інш.). Адзін з удзельнікаў і арганізатараў краязнаўчага руху ў Беларусі. Быў членам сельскагаспадарчай секцыі Інстытута бел. культуры. У момант арышту працаваў інспэктарам Наркамата асьветы БССР. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 18.7.1930. Асуджаны 10.4.1931 калегіяй АДПУ як «член контрарэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Этапаваны ў Валагодзкую вобл. Далейшы лёс невядомы.