Іван Вантух — архітэктар, у 2007 г. скончыў архітэктурны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. З’яўляецца сябрам Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Удзельнічае ў праектах, выкананых архітэктурнай секцыяй Таварыства. Аўтарская назва матэрыялу: «Гістарычная рэнавацыя і рэканструкцыя аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і гістарычных архітэктурных асяродкаў. Методыка і праблематыка»