Сяргей Харэўскі — гісторык мастацтва і архітэктуры, культуроляг, мастак і літаратар. Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР, асьпірантуру Беларускай акадэміі мастацтваў. Выкладаў у Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, цяпер — у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце (Вільня). Суаўтар праектаў «Беларуская Атлянтыда», «Наша страва» ды інш.