Таццяна Кедрык — культуролаг, выкладчык. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Займаецца праблемамі філасофіі культуры, а таксама тэорыі медыя. Удзельніца даследчай групы па вывучэнні трансфармацыі культурных ландшафтаў гарадоў Беларусі пры падрыхтоўцы да «Дажынак» (2012 г.).