Яраслаў Марыян Вайцяхоўскі (1874—1942) — польскі архітэктар і рэстаўратар. Вучыўся ў Інстытуце грамадзянскіх інжынераў у Санкт-Пецярбургу. З 1919 г. выкладаў ахову спадчыны ў Варшаўскай палітэхніцы. У 1918—1919 гг. начальнік аддзела па ахове помнікаў Міністэрства рэлігіі і грамадскай адукацыі. Актыўна ўдзельнічаў у працы Таварыства аховы гістарычных помнікаў, у прыватнасці, займаўся аднаўленнем камяніц варшаўскай «старуўкі». У 1930 г. стаў асацыяваным членам Варшаўскага навуковага таварыства. Яго зацікаўленасці ляжалі ў сферы аднаўлення палацавых будынкаў, праектавання і абслугоўвання культавых збудаванняў. Распрацаваў некалькі праектаў касцёлаў і грамадскіх будынкаў, аўтар першага праекта аднаўлення гарадзенскага Старога замка.