Станіслаў Лоранц (1899—1991) — музеолаг, мастацтвазнаўца і грамадскі дзеяч. У 1929—1935 гг. з’яўляўся галоўным кансерватарам спадчыны на Віленшчыне і Наваградчыне. Пасля быў выкладчыкам універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. У 1936—1982 гг. — дырэктар Нацыянальнага музея ў Варшаве.