Юлія Шэстак — магістр архітэктуры, аспірантка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Cябра Грамадскай назіральнай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Сябра грамадскай арганізацыі «Беларускі камітэт ICOMOS». У адным з нумароў «ARCHE» (3/2010) друкавалася нізка яе вершаў на гарадскую тэматыку.