Ян Трынкоўскі — польскі гісторык, жыве ў Варшаве. Сфэра цяперашніх навуковых інтарэсаў — ссылка палякаў у Сібір у першай палове ХІХ ст. (перадусім праблема мэнтальнасьці ссыльных), а таксама гісторыя польскіх моладзевых арганізацый гэтага часу. Аўтар манаграфіі «Gimnazjum. Z dziejów Gimnazjum Białostockiego (1777) 1802—1915» (Беласток, 2002).