Зінаіда Антановіч — гісторык, выпускніца гістарычнага факультэту БДУ па спэцыяльнасьці «гісторыка-архівазнаўства». Скончыла асьпірантуру Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту дакумэнтазнаўства і архіўнай справы, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі. Дасьледуе гісторыю рымска-каталіцкай царквы Беларусі канца ХVIII — пачатку ХХ ст. Аўтар шэрагу навуковых артыкулаў.