Сьвятлана Муліна — расейскі гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт катэдры гісторыі і рэгіянальнага разьвіцьця Омскага дзяржаўнага аграрнага ўнівэрсытэту, сябра праўленьня мясцовага польскага культурна-асьветніцкага таварыства «RODZINA — Семья». Дасьледуе гісторыю палітычнай ссылкі ў Сібіры, імпэрскую палітыку ў польскім пытаньні. Аўтарка больш як 40 навуковых публікацый.