Валянціна Яноўская — кандыдат гістарычных навук, загадчыца сэктару гістарыяграфіі і мэтадаў гістарычнага дасьледаваньня Інстытуту гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Дасьледуе праблемы канфэсійнай і палітычнай гісторыі і гістарыяграфіі гісторыі Беларусі 2-й паловы ХІХ — пачатку ХХ ст. У 2002 г. у выдавецтве БДУ выдала манаграфію «Хрысьціянская царква ў Беларусі. 1863—1914 гг.».