Віёла Фішарава (Viola Fischerová, нар. у 1935 г. у Брне) у 1968—1994 гг. жыла ў эміграцыі ў Швайцарыі і Нямеччыне. Друкавацца пачала толькі пасьля аксамітнай рэвалюцыі, хоць паэзію пачала пісаць яшчэ ў 1950-я гг. На яе творчасьць паўплывалі дзьве падзеі: самагубства першага мужа Паўла Буксы і сьмерць другога мужа Ёзэфа Едлічкі, таму яе паэзію часта называюць саматэрапіяй. Няўстойлівасьць быцьця, зьменлівасьць нашага існаваньня — вось дамінанты яе ляканічных і вельмі просталінейных вершаў, якім чужыя ненатуральнасьць і дэманстратыўнасьць.

(Фота: fdb.cz)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1