Эда Крызэова (Eda Kriseová, нар. у 1940 г. у Празе) — чэшская пісьменьніца і журналістка. У 1972 г. стала забароненай аўтаркай, пасьля чаго да самай аксамітнай рэвалюцыі выдавалася за мяжой або ў самвыдаце. У 1989—1992 гг. — дарадца прэзыдэнта Вацлава Гаўла.