Анна Шабатава (Anna Šabatová; нар. у 1951 г. у Брне) — чэская дысыдэнтка, падпісантка Хартыі-77, праваабаронца. У 2001—2007 гг. была намесьніцай амбудзмана Чэскай Рэспублікі, цяпер — старшыня Чэскага Хэльсынскага Камітэту. Яна сталася першай жанчынай зь Сярэдняй Эўропы, узнагароджанай у 1998 г. прэміяй ААН за абарону правоў чалавека.