Тодар Забела — беларускі гісторык. Нарадзіўся ў 1896 г. у в. Чабусы Бабруйскага пав. Менскай губ., цяпер Любанскі р-н Менскай вобл. У 1925 г. скончыў БДУ, у 1925—1928 гг. вучыўся там жа ў асьпірантуры пад кіраўніцтвам У. Пічэты. Потым працаваў у Беларускай АН, а ад 1929 г. — архівіст у Магілёўскім Дзяржаўным Архіве. Дасьледаваў гісторыю гарадоў і сельскай гаспадаркі Беларусі ў XVI—XVIII стст. Навуковая дзейнасьць Забелы была на ўзьлёце, калі 24.07.1930 г. ён быў арыштаваны па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Паводле пастановы калегіі АДПУ ад 10.04.1931 г. сасланы на 5 гадоў у Елабугу (Татарстан). Маюцца зьвесткі, што быў вызвалены 27.07.1935 г. Больш нічога пра далейшы лёс гісторыка невядома. Лічыцца, што памёр у 1935 г., неўзабаве пасьля вызваленьня. Рэабілітаваны пасьмяротна ў 1957 г.