Андрэй Бурдзейка — дасьледчык сацыяльнай гісторыі і гісторык права. Нарадзіўся ў 1899 г. у Менску. У 1925 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, вучань Уладзімера Пічэты. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Беларускім дзяржаўным музэі. Дасьледаваў зямельнае права і прававое становішча сялянства паводле статутаў ВКЛ. Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». 10.4.1931 г. асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Елабузе (Татарстан). Паводле няпэўных зьвестках памёр у 1941 г. Рэабілітаваны пасьмяротна ў 1957 г