Герман Кірылаў — журналіст, дасьледчык паваеннага беларускага моладзевага супраціву. Нарадзіўся 15 сьнежня 1937 г. у мястэчку Шаркоўшчына. Скончыў аддзяленьне журналістыкі філфаку БДУ. У 1960 г. быў абраны другім, у 1961 г. — першым сакратаром Шаркоўшчынскага райкама камсамолу. Працаваў намесьнікам рэдактара мёрскай газэты «Сцяг працы». З 1965 г. — намесьнік рэдактара полацкай газэты «Сцяг камунізму». З 1976 па 1995 гг. — карэспандэнт шматтыражнай газэты «Трудовая смена» (аб’яднаньня «Шкловалакно»).
Дакумэнтальная аповесьць Г. Кірылава «Гарт. Саюз беларускі патрыётаў» была прызнана незалежнымі экспэртамі адной зь найлепшых кніг 1997 г., а яе аўтару была прысуджана прэмія імя Алеся Адамовіча.