Рамуне Шмігельскіце-Стукене (нар. у 1970) —літоўскі гісторык, доктар гуманітарных навук, загадчыца аддзела гісторыі Вялікага Княства Літоўскага Інстытута гісторыі Літвы, дацэнт Віленскага педагагічнага ўніверсітэта. У сферу навуковых інтарэсаў уваходзіць палітычная і сацыяльная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага XVIII ст. Аўтарка манаграфіі «Стварэнне і дзейнасць канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага 1792—1793 гг.» (Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės konfederacijos susidarymas ir veikla 1792—1793 metais. Vilnius, 2003). Падрыхтавала да выдання зборнік дакументаў пра падзелы Рэчы Паспалітай «Дакументы падзелу Польска-Літоўскай дзяржавы. Ч. 1. Санкт Пецярбургская канвенцыя» (Lenkijos—Lietuvos valstybės padalijimų dokumentai. 1 dalis. Sankt Peterburgo konvencijos. Vilnius, 2008). 

(Фота: media.leu.lt)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 3