Эдмундас Гімжаўскас (нар. у 1970) — гісторык. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. У 2001 г. абараніў дысэртацыю «Беларускі фактар у фармаваньні тэрыторыі сучаснай літоўскай дзяржавы: этнапалітычны, палітычны, геапалітычны аспэкты (1915—1923 гг.)». У сфэру яго навуковых інтарэсаў уваходзіць этнапалітычная гісторыя Літвы ў першай палове ХХ ст., а таксама падрыхтоўка да публікацыі крыніц па гісторыі Літвы ХХ ст. Аўтар манаграфій «Baltarusių veiksnys formuojantis Lietuvos valstybei 1915—1923 m.» (Vilnius: LII leidykla, 2003), «Lietuva vokiečių okupacijoje Pirmojo pasaulinio karo metais, 1915—1918: Lietuvos nepriklausomos valstybės genezė: dokumentų rinkinys» (Vilnius: LII leidykla, 2006, 595 p.).