Пірэт Эхін — палітоляг, старшая дасьледчыца катэдры паліталёгіі ўнівэрсытэту ў Тарту. Нарадзілася ў 1976 у г. Рапла (Эстонія). Доктар філязофіі ўнівэрсытэту Арызоны (2002). У сфэру яе навуковых інтарэсаў уваходзяць грамадзкая думка, падтрымка рэжыму і палітычны давер у новых дэмакратыях Усходняй і Цэнтральнай Эўропы.