Іян Кершо — прафэсар сучаснай гісторыі ўнівэрсытэту Шэфілду (The University of Sheffield). Выкладаў сярэднявечную, а пасьля сучасную гісторыю ўва ўнівэрсытэце Манчэстэру. У 1983—1984 гг. — запрошаны прафэсар сучаснай гісторыі Рурскага ўнівэрсытэту ў Бохуме. У 1987—1989 гг. — прафэсар сучаснай гісторыі ўнівэрсытэту Нотынгему, з 1989 — ува ўнівэрсытэце Шэфілду.