Леанід Рэйн нарадзіўся ў Гомелі, дзіцячыя гады правёў на тамтэйшай вуліцы Чкалава. У 1989 г. скончыў гомельскую школу № 21. Пакінуў Беларусь у 1991 г. Доктар філязофіі ўнівэрсытэту Хайфы (Ізраіль). Рыхтуе да публікацыі манаграфію «The Kings and the Pawns: Collaboration in Byelorussia and its Place in German Occupying Policies (1941—1944)».