Леанід Сьмілавіцкі(нар. у 1955 г. у Рэчыцы) — гісторык. Доктар гістарычных навук. У 1977 г. скончыў Менскі пэдагагічны інстытут. Ступень кандыдата гістарычных навук атрымаў у 1984 г. у БДУ. У 1980—1992 гг. выкладаў у Інстытуце культуры. Эміграваў у Ізраіль у 1992 г. З 1995-га — супрацоўнік Цэнтру вывучэньня габрэйскай дыяспары пры ўнівэрсытэце Тэль-Авіву. Аўтар кнігі — «Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг.» (Тель-Авив, 2000).