Аластар Джэймс Рабальяці — палітоляг і дыплямат, доктар філязофіі брытанскага ўнівэрсытэту Эксэтэр (Exeter). Аўтар кнігі аб долі беларускай і нямецкай меншасьцяў у Польшчы «A Minority Vote. Participation of the German and Belarusian Minorities within the Polish Political System 1989—1999» (Krakow: Zaklad Wydawniczy Nomos, 2001). Працуе праграмным каардынатарам аддзяленьня кіраваньня і інстытуцыйнага разьвіцьця сакратарыяту Брытанскай садружнасьці ў Лёндане.