Арвідас Юазайціс — літоўскі пісьменнік, драматург і філосаф.Тэкст п’есы Арвідаса Юазайціса «Сэрца ў Вільні» ўпершыню быў апублікаваны ў літоўскім літаратурным часопісе «Metai» (№ 7, ліпень 2011 г.). Аўтар так акрэслівае падтэкст гэтай п’есы: «Нашая радзіма, якая некалі была наймагутнейшай імперыяй, на працягу некалькіх стагоддзяў знікла і сціснулася, зрабілася закуточкам на геапалітычнай карце Усходняй Еўропы. Але людзі імперскага гарту засталіся, зямля працягвала іх нараджаць». У лютым 2012 г. п’еса «Сэрца ў Вільні» была ўпершыню пастаўленая на сцэне віленскага Маладзёжнага тэатра.