Энтані Д. Сьміт — адзін з найбуйнейшых сучасных дасьледнікаў нацыяналізму. Прафэсар лёнданскай Школы эканомікі, галоўны рэдактар акадэмічнага часопісу «Nations and Nationalism», які выпускае выдавецтва «Cambridge University Press». Аўтар шматлікіх кніжак на гэтую тэматыку, улучна з клясычнай «The Ethnic Origins of Nations». У 1995 годзе ў перакладзе на беларускую мову выйшла яго кніга «Нацыяналізм у XX стагодзьдзі».