Аляксей Лявончык — былы студэнт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 2004 г. стала працуе ў Азіі ў розных валянтэрскіх праектах, стасаваных з дапамогаю уцекачам ды разьвіцьцём СМІ. Спачатку працаваў у Індыі ў якасьці асыстэнта па праграме рэабілітацыі ўцекачоў, потым у Пакістане — як кіраўнік праграмы трэнінгаў для радыёстанцыяў.