Сяргей Шыдлоўскі (нар. 26.12.1973) — эсэіст, літаратурны крытык. Скончыў гістфак Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Выкладаў гісторыю культуры ў Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце. Асьпірант Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклярыстыкі НАН Беларусі. Апошняя публікацыя — «Шляхецкі саслоўны ідэал у творах Яна Баршчэўскага» (Вестник Полоцкого государственного университета. № 7, 2005). Жыве ў Наваполацку.