Яраслаў Гаўлічак (Jaroslav Havliček) нарадзіўся ў 1896 г. у Ілемніцы (Jilemnice), мястэчку ў паўночна-ўсходняй Чэхіі, у падножжа Карканошаў. Пасьлязаканчэньня сярэдняй школы ў Ічыне, у 1915-м Гаўлічак стаў вывучаць гандаль у вышэйшай школе ў Празе. Вайна перапыніла гэтае навучаньне, і Гаўлічак пабываў як на расейскім, так і італьянскім франтох. Пасьля вайны Гаўлічак давучыўся ў гандлёвай школе, ажаніўся з паннай зь Ілемніцы, дастаў урадніцкую пасаду ў Празе і, пачынаючы з паловы 1920-х гг., пачаў публікавацца ў літаратурных выданьнях. Памёр даволі молада, але натуральнай сьмерцю, у 1943-м. Крытыкі прысвоілі Гаўлічку тытул стваральніка чэскай псыхалягічнай прозы і адначасова залічылі яго да яе найгалоўнейшых прадстаўнікоў.
(Фота: snipview.com)