Карлас Шэрман (25 кастрычніка 1934 г. — 4 сакавіка 2005 г.) — беларускагішпанскі лацінаамэрыканскі перакладчык, літаратар і праваабаронца, ганаровы віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-Цэнтру. Нарадзіўся ва Ўругваі. Перакладаў і пісаў на гішпанскай (роднай), беларускай і расейскай мовах. Быў сябрам навукова-экспэртнай Рады Беларускага Калегіюму. У яго перакладзе на гішпанскую мову выйшлі выбраныя творы Я.Купалы і Я.Коласа «Папараць-кветка» (1982), кнігі А.Куляшова «Мая Бесядзь» (1976), Р.Барадуліна «Чорны вол маёй трывогі» (1985), раман І.Чыгрынава «Плач перапёлкі» (1988), аповесьці В.Быкава «Дажыць да світаньня» (1980), «Абеліск» (1984), «У тумане» (1989) і інш. (Фота: wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1