Леанард Коэн – знакаміты паэт, раманіст, аўтар і выканаўца песьняў. Нарадзіўся ў 1934 у Канадзе ў габрэйскай сям’і. Аўтар раманаў «Улюбёная гульня» (1963) і «Прыўкрасныя няўдачнікі» (1966), кніг паэзіі «Давай параўнаем міталёгіі» (1956), «Сальніца зямлі» (1961), «Кветкі для Гітлера» (1964), «Паразыты нябёсаў» (1966), «Энэргія рабоў» (1972) ды інш., а таксама шматлікіх музычных альбомаў, сярод якіх «Песьні Леанарда Коэна» (1967), «Песьні каханьня й нянавісьці» (1971), «Я – твой мужчына» (1988), «Будучыня» (1992) ды інш.
(Фота: etoday.ru)