Франц Сіўко - пісьменьнік. У 2001 годзе выдаў кнігу прозы «Удог» (выдавецтва «Беллітфонд»), якая была вылучана на здабыцьцё прэміі «Гліняны Вялес». Яго выбраныя творы даступныя на старонцы txt.knihi.com/siuko/. Як адзначае Ірына Шаўлякова, «сьвет герояў «натурных замалёвак» сп. Сіўка міжволі «распадаецца» на два ня тое што ізаляваных альбо варожых, аднак адчужаных адзін ад аднаго «жыцьцясьветаў».